на главную | войти | регистрация | DMCA | контакты | справка | donate |      

A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я


моя полка | жанры | рекомендуем | рейтинг книг | рейтинг авторов | впечатления | новое | форум | сборники | читалки | авторам | добавить




Анёл Надзвычайнасцяў

Рычард Гловер (1712-1785) — ангельскі паэт, знакаміты баладай «Дух адмірала Хозьера». Эпічная паэма «Леанід» выйшла ў 1737 годзе.

Ўільям Ўілкі (1721-1772) — шатландскі пісьменнік; паэма «Эпіганіяда», заснаваная на чацвертай кнізе «Іліяды» Гамера, выйшла ў 1757 годзе.

Альфонс дэ Ламарцін — гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг».

Джоэл Барлаў (1754-1812) — амерыканскі паэт, дыпламат і палітык; «Калумбіяда» — самы знакаміты яго твор, надрукаваны ў 1807 годзе.

Генры Тэадор Такерман (1813-1871) — амерыканскі пісьменнік і журналіст; маецца на ўвазе яго кніга «Ізабэль, альбо Сіцылія» (1839).

Руфус Ўіямат Грысвалд (1815-1857) — амерыканскі пісьменнік, выдавец і крытык; маецца на ўвазе яго кніга «Дзівоты амерыканскай літаратуры» (1844).

«Той чатырохстаронкавы таямуд, // Які не крытыкуе і паэт» — цытата з паэмы «Задача» ангельскага паэта Ўільяма Каўпера (1731-1809).

«Жыль Блаз» — маецца на ўвазе махлярскі раман «Гісторыя Жыля Блаза з Сантыльяны» французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668-1747).

«Усюдыіснасць Бога» — магчыма, маецца на ўвазе трактат нямецкага філосафа і матэматыка Готфрыда Вільгельма Ляйбніца (1646-1716) «Тэадыцэя», дзе распрацоўваецца ідэя ўсёмагутнасці і ўсюдыіснасці Бога.



Акуляры | Маска чырвонае смерці | Сістэма доктара Смола і прафесара Пер\е